Прыгажосьць існуе па-за межамі зроку,
Прыгажосьць існуе па-за межамі часу...
Скараціўшы адлегласьць у некалькі крокаў -
Нашы вочы і рукі застаюцца сам-насам.
Віка Трэнас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

МЫШКА

Да каго я толькі не звыкала,

Нават да той мышкі ў турме,  

Што маю пайку шчыпала,  

Крошачкі пакідала мне.


Для мышкі паставілі пастку  

I хутка прыбралі яе.  

(У пастцы пруточак жалезны, -

Зачэпіць спружынка - заб'е)


А вязень дык што сабе зробіць?  

Запорацца, зьнішчыць сябе?  

Сьмерць часта па камерах ходзіць,  

Прыставілі да нас яе...


Як зьбіты, скалечаны прыйдзе  

(Не прыйдзе, а кінуць скаты),  

За пэўны час боль паадыйдзе,  

Пацягнуць на зьдзек палачы.


I тут ужо сьмертухны просім,  

Яна як збавеньне тады,  

Вакол цябе блізенька ходзіць,  

Сябрамі становімся мы.


Бывае, цябе пашкадуе,  

I скажа: «Яшчэ пажыві,  

Пайду, пашукаю другую,  

Я з камеры іншай вазьму!»


I мусіш цярпець у бясьсільлі.

З чаго, як зрабіць тут пятлю?

Відаць, што лягчэй у магіле,

Чым ў гэтым праклятым «раю».  


Чуваць бразг замкоў безупынна:  

На допыт ці ў морг валакуць,  

Астрог - гэтак быць і павінна.  

Адной, каб хоць мышку пачуць!


Пачуеш, бывала, як ціха

Яна па падлозе паўзе,

I радасьць, забудзецца ліха,

I неяк лягчэй на душы.


Чатыры месяцы ў клетцы  

Мы з мышкаю той пражылі.  

Не волі чакалі, а сьмерці...  

Я выжыла. Мышка, дзе ты?


  Н. Дземідовіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 22.06.2009