Адзінай мэты не зракуся,
І сэрца мне не задрыжыць:
Як жыць – дык жыць для Беларусі,
А без яе – зусім не жыць.
Ларыса Геніюш
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

для А.Б.


Нават цяжка паверыць,

Нто мы былі яшчэ маладзейшыя,

Чым цяпер,

Што нашая скура была такая тонкая,

Што вены блакітнелі праз яе,

Як лінеечка ў школьных сшытках,

Што сусьвет быў простым дваровым сабакам

І кожны раз сустракаў нас ля дому пасьля ўрокаў.

І мы ўсё хацелі забраць яго да сябе,

А потым яго забраў нехта іншы –

Даў імя  

І вучыў камандзе «чужы»

На нас.


І таму мы прачынаемся па начох.

І запальваем сьвечкі тэлевізараў,

І ў іх цёплым полымі пазнаем

Твары і гарады,

І сьмелыя зранку зьвяргаем  

Яечню з патэльні...


А наш сабака вырас на чужым павадку,

А нашыя маці раптам перасталі спаць з мужчынамі.

І гледзячы на іх сёньня,

Усё лягчэй паверыць у нявіннае зачацьце.


А зараз уяві сабе:

Дзесьці ёсьць гарады  

З каменнымі белымі дамамі,

Раськіданымі ўздоўж берагу акіяну,

Як яйкі гіганцкіх марскіх птушак.

І ў кожным доме – легенда пра капітана,

І кожная пачынаецца так:

«Малады і прыгожы…»


  В. Морт

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009