Зьмяніць кірунак, здрадзіць Краю
Суровы лёс ня змусіць нас,
Мы будзем роднай Беларусі
Сынамі вернымі ўвесь час.
Янка Золак
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

СЬВЯТЫ БОЖА

Сьвяты Божа, я ўдзячна табе,

Што жывою вярнулася ў хату!

Ёсьць хлебчык у нас на стале,  

Але душу скрабуць Курапаты.


Дзе вы, тыя, што разам былі,  

Што пад танкамі ўчора каналі?  

Яны праглі вясны, як і мы,  

I так волі-прасьвету чакалі!


Засланіў іх ад сонца туман,  

Той туман з паднявольнае крові,  

Што напоўніла берагі  

Людзей лепшых у савецкай няволі.


Мілы Божа, ты збаў нас ад іх!  

Пакажы ты сьляпому дарогу,  

Каб у чужыне нам больш не блудзіць,  

Пашлі, Божа, нам дапамогу.


Каб ўваскрос наш народ, як трава  

Пасьля доўгай зімы напрадвесьні,  

Каб нагрэта прыняла зямля  

Зерне волі! Каб нам уваскрэсьці!


Каб унукі не намі былі,

Гонар ім чужакі не тапталі,

Каб панамі ў хаце жылі

Для сваёй наймілейшай дзяржавы.


Мілы Божа, наш Край уратуй,  

Край даброт і цудоўнай прыроды,

Пачуй нас, Сьвяты Божа, пачуй,  

Сярод люду зрабі мір і згоду!


Нашу просьбу, Усявышні, прымі,  

Не пакінь сіратою краіну,  

Каб мы ў згодзе і ладзе жылі  

I супольна сваё баранілі!


9.III.2004.  Н. Дземідовіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 22.06.2009