Вечар на захадзе ў попеле тушыць
Кучу чырвоных кавалкаў вугля;
Ціха ўсё; вецер лістка не зварушыць,
Не скалыхнуцца ні траўкай паля...
Максім Багдановіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Душы не патрывож

Адчайнай і шчымлівай.

...О, гэты бедны дождж

Над урадлівай нівай!


Па кропельцы – здаля

Апала так нямнога.

А просіцца ж зямля

У неба – праліўнога!


Я думала: адна

Не засумую зь летам.

А доля, як вайна,

Па ласцы – рыкашэтам.


Ды не зьмірыцца ўсё ж

Мне зь цішай сіратлівай.

...О, гэты бедны дождж

Над урадлівай нівай!


  Я. Янішчыц

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 21.03.2010