О любоў мая, Беларусь!
Над туманным начным стаўком
Пралятае самотная гусь,
Разразаючы люстра крылом...
Уладзімір Караткевіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ГАЗЭЛА

За вакном маім ластаўкі кружаць...

Пасьля дожджыка яркая ружа

 

Усьміхаецца ласкавей неяк.

І п’яніць мяне водарам ружа.

 

Маё сэрца цяпер палымнее,

Як расьцьвіўшая толькі што ружа.

 

І душа мая гэтак-жа сьвежа,

Як абмытая дожджыкам ружа.

 

Я гляджу на вясёлкі мярэжу...

Гэта – ярка цьвіце ў небе ружа.

 

Я і сам маладзею, мой дружа,

Як пад сонцам і дожджыкам ружа.


25.XII.1965 г.  Я. Золак

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 22.06.2009