Ох, каб мне той смык,
Каб на сэрцах граў, –
З радасьцяй бы зьнік,
Абы голас даў!..
Франьцішак Багушэвіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Мне да спадобы маё цела на тваім

Целе. Мне ў навіну лічыць яго сваім.

Такія мускулы і нервы! Усё, бяз слоў,

Мне да спадобы тваё цела, яго праца

І мэтады. І мацаць на сьпіне

Хрыбет, рабрыны, косьці і трымценьне

Той цьвёрдай мяккасьці, якую хціва

Я зацалую зноў і зноў

Суцэльна, і асабліва сёе-тое ў цябе

Мне да спадобы. Скура б’ецца токам,

Як толькі дакра... Нешта, потым

Калі разыдуцца плоці...

Вачэй зярня

Ты да спадобы мне яшчэ.


Бо ты пада мною іншая.


  В. Морт

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009