Няхай абрынецца сьвятло,
Няхай раскрые змову ночы,
Каб беспрытульным стала зло,
Якое наш падмурак точыць.
Юлія Новік
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

...І тая, што даўно завецца Вашай

I з Вамі да балючага грудка,

Павек не адхісьне майго бясстрашша

I не закрэсьліць роўнага радка

Рукі маёй,

                 што знала толькі Вашу

На схіле самай сьветлае пары,

Сто тысяч мук за ноч перагартаўшы

За той адзіны промень на зары.

Сама вясна зьяднала нашы душы,

Сама любоў нас вынесла з агню.

...I ўсё ж баюся я радком парушыць

I разбурыць між намі цішыню.


  Я. Янішчыц

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 14.03.2010