Сьпяваці, і з часам, у добрую пору,
Выклікаць водклік у сонным сяле...
Ўсю Беларусь – неабнятну, як мора,
Ўбачыць у ясным, як сонца, сьвятле.
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Вось і лета маё на схіле,

На дарогу ляцяць дзьмухаўцы.

I яго затрымаць ты ня ў сіле

Для мяне.

                 Як з канцамі канцы

Зводжу даўнюю ціхую згоду,

Што была паміж намі, як міг...

Колькі ж тога гаркавага мёду

Засталося цяпер на дваіх?

Дый сама разумею, што лета

Абрываецца тонкая ніць.

...I чыя ж гэта песенька сьпета?

...I чыя гэта песьня зьвініць?


  Я. Янішчыц

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 14.03.2010