Беларусь, Беларусь... гэтых слоў
Пойме музыку, хто ўсёй душой
І магутны, тужлівы іх зоў
Зловіць думкай сваёй жывой...
Уладзімер Жылка
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

АДЗІНОТА Ў ЛІСТАПАДЗЕ

Зноў…

Адзінота ў лістападзе.

Зноў…

Быццам цень выходжу з дому.

Сноў

Каляровых, летніх, сьветлых акварэль

Час спаліць ў асеньняй праўдзе.


Дзень,

бы стары, пануры, хворы паміраў.

Надыходзіла маўклівая імгла.

У соты раз на біс мне вецер нагадаў

На тое што


Адзінота ў лістападзе

Завітала ў мой дом.

І адзінота ў лістападзе

Завітала ў мой дом.


Я…

Я рыхтую свой апошні крок у ноль,

І ня веру, што знаёмы гэты боль

Тым, чые вочы, нібы лужы,

Тым, чые душы, нібы сьмецьце…

О, ім сьмешна ў лістападзе…  


І адзінота ў лістападзе

Завітала ў мой дом.

І адзінота ў лістападзе

Завітала ў мой дом.


  Т. Беланогая

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 03.03.2010