Вечар на захадзе ў попеле тушыць
Кучу чырвоных кавалкаў вугля;
Ціха ўсё; вецер лістка не зварушыць,
Не скалыхнуцца ні траўкай паля...
Максім Багдановіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ЗВАНЫ СЬВЯТОЙ САФІІ

Зьвіняць адвечныя званы

Сьвятое Полацкай Сафіі;

З далёкай мілай стараны

Нясуць надзеяў хвілі.

 

Зьвіняць званы. Я чую іх

Праз пушчы, горы, долы, рэкі;

Мая душа ў палоне ў іх

Ад сёньня і да веку.

 

Я чую іх, і у мяне

Ў душы праменіцца надзея:

Ня вечна быць у чужыне

Выгнанцам скрух-падзеяў.

 

Зьвіняць адвечныя званы

Сьвятой Прамудрасьці – Сафіі;

Праз безьліч прыкрасьцяў, яны

Нясуць мне шчасьця хвілі.


7.IX.1946 г.  Я. Золак

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 22.06.2009