У Беларусі – ясныя вочы,
Многа любові ў грудзях:
Звонкае поле, звонкія сосны,
Звонкі і сонечны шлях.
Пятрусь Броўка
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ХРЫСТОС ВАСКРОС

Хрыстос Васкрос! Хрыстос Васкрос! –

Званы званіцаў звоняць.

А Родны Край – у моры сьлёз,

Крывавіцца ў палоне.

 

Хрыстос Васкрос! Хрыстос Васкрос! –

Пяюць паўсюдах людзі.

І гэты сьпеў, як сьпеў нябёс,

Надзею ў сэрцы будзіць.

 

Хрыстос Васкрос! Хрыстос Васкрос!

Як хор анёлаў з раю,

Пяе ў душы маёй патос:

– І Ты ўваскросьнеш, Краю!


14.IV.1949 г.  Я. Золак

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 22.06.2009