Верас сплёў залатыя вянкі,
Чорны бор зажурыў свае броды,
I галосяць тугой ветракі
У завеях пажоўклай дубровы.
Сумна мне!.. У ціхай казцы лістоў
Чую нешта, таемнае чую:
Быццам коні – пад сьвісты вятроў
Панясьлі ад мяне дарагую.
Што ж,
Пазвоняць на ростань лісты,
Пагалосяць імшою застрэшшы,
А ў бялёсы туман журавы
Прачытаюць апошнія вершы.
Пасумуюць кляны ля акна,
Ветры буйныя смуту разгоняць...
Нашых дзён залатая вясна
Не пакіне ў душы камсамоліць.
Нашых дзён залаты пераліў
Панясе мяне ў далеч нямую,
I між сівых жыцёвых далін
Напаткаю яшчэ дарагую.
Верас сплёў залатыя вянкі,
Чорны бор зажурыў свае бровы,
I галосяць тугой ветракі
У жоўтым золаце любай дубровы.