Прыгажосьць існуе па-за межамі зроку,
Прыгажосьць існуе па-за межамі часу...
Скараціўшы адлегласьць у некалькі крокаў -
Нашы вочы і рукі застаюцца сам-насам.
Віка Трэнас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ДА ВОЛІ

Сэрца штосьці прарочыла, клікала,

Каб ішоў я за ім усьлед;

І дарогай цярністай, вялікаю

Павяло мяне ў дзіўны сьвет.

 

Я ішоў, спатыкаўся і падаў,

Узьнімаўся і зноў ішоў.

І сіпеньне зласьлівае гадаў

Забрудняла шляхоў маіх шоўк.

 

Прад сабою шукаў я мэты,

А за мной дагаралі масты.

Быў і босы я, быў і разьдзеты,

Але сіл дадавала мне ты.

 

Ты была пуцяводнаю зоркаю

Ды казала: “Ідзі, давяду!”

Хоць нямала ‘шчэ зьведаю горкага,

Да Цябе я усё-ж дайду!


9.VI.1946 г.  Я. Золак

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 22.06.2009