Не бядуй, што сьнег халодны
Скрые землю ад вачэй:
Не загіне край твой родны
У тэй цемені начэй!
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ЗГАДКА ПРА ЛЕТА

Дрэвы абапал тутэйшых дарог –

быццам падлеткі са злоснымі тварамі

сварацца зь ветрам і строяцца парамі

разам чакаюць нябесных дароў

цёплы імклівы задумлівы дождж

стрэне абдымкамі пыльную раніцу

і невядома: залізваць мне раны ці

бегчы хавацца ў пакінуты дом


2006  В. Трэнас

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 17.02.2010