Не бядуй, што сьнег халодны
Скрые землю ад вачэй:
Не загіне край твой родны
У тэй цемені начэй!
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

КАЦЯЧЫ ГАРАДСКІ РАМАНС

Самотніцай у тле чужой пяшчоты

бо родны кут кату майму нямілы

чужыя кіпцюры зьняславяць цноты

іх іншы зьвер забыць ня мае сілы

па дахах працягнуўшы вандраваньне

прысьніць мой кот, зьнясілены дарогай

шыкоўнай ноччу і апухлым раньнем

дурным жыцьцём вясны маёй убогай

бялюткай лапкі палахлівы дотык

вось так к табе я ў думках залятаю

спачнеш ты ад згрызоты і брыдоты

дзе ўсе каты душою спачываюць



––––––––––––

У вершы адмыслова выкарыстаны фрагмэнт

з паэмы Я. Коласа «Новая зямля».


2003  В. Трэнас

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 17.02.2010