У Беларусі – ясныя вочы,
Многа любові ў грудзях:
Звонкае поле, звонкія сосны,
Звонкі і сонечны шлях.
Пятрусь Броўка
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

НАША ТРОХГОДЗЬДЗЕ
 
Лідусі

У руках тваіх кніжка паэзій,

Вочы сочаць радок кожны пільна,

А на вуснах усьмешка гарэзіць,

Ды усьмешка такая мілая.

 

Ты чытаеш паэзіі іншых,

А сама, відаць, думаеш штосьці.

Можа ўспомніла годы калішнія,

Як хадзіў да цябе ў госьці.

 

Тры гады прамінула з тых часаў.

Тры гады... Перажыта-ж нямала.

Гэты цас веснавою акрасай

Ды каханьне у нас палала.

 

Тры гады – немалая дарога,

Ды малая яна для нас...

Пражывём мы каротка, ці многа, –

Успамінаў ня згасіць час.


3.VIII.1949 г.  Я. Золак

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 22.06.2009