Гудам-звонам срэбна-медным
Звоняць звоны на званіцы.
Звоняць звоны ў час дзяньніцы,
Надвячэр’ем ясна-бледным...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ТОЕ, ШТО ПОБАЧ

На дрэвах вісіць цішыня на сьвітанку

сьвет надта бліскучы – балюча глядзець

анёлы зьлізалі з аблокаў сьмятанку

няможна паверыць у сьмерць

яны па кішэнях расьпіхваюць зоркі

і пэцкаюць неба ў малінавы джэм

хоць кожны мой ранак дрыготкі і золкі

няможна да шчасьця бліжэй


2004  В. Трэнас

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 17.02.2010