Магутны Божа! Ўладар сусьветаў,
Вялізных сонцаў і сэрц малых,
Над Беларусяй ціхай і ветлай
Рассып праменьне Свае хвалы...
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ВАСІЛЬКІ

Помню... Помню: каштаны і клёны

Ў неба голавы горда ўзьнялі.

У алеях, вячорна-сьцюдзёных,

Цені ўзорам карункаў ляглі.

 

Сонца долу хілілася ў стоме,

Расьсьцілала свае касьнікі.

Мы ішлі па алеях знаёмых

І плялі успамінаў вянкі.

 

Мы ішлі у баварскае поле,

Напаіць свае сэрцы красой

Там, дзе вецер гарэзіць-сваволіць,

Дорыць ласкі свае каласом.

 

Навакола нас – мора палёў тых,

Гадаванцаў чужое рукі.

Як-жа радасна, ветла здалёку  

Усьміхнуліся нам васількі.

 

Мы вярталіся зь ціхіх аддаляў,  

Сэрцы білі, як моцы стае.  

Васілёчкаў пучкі прыгадалі  

Нам палеткі Радзімы свае.


6.II.1948 г.  Я. Золак

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 22.06.2009