У Беларусі – ясныя вочы,
Многа любові ў грудзях:
Звонкае поле, звонкія сосны,
Звонкі і сонечны шлях.
Пятрусь Броўка
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

А яшчэ – нельга зьвезьці з сабой краіну (азёры, рэкі),

нельга выгадаваць пад пахаю, нібы цмока.

Так габрэі раздорвалі хатнія бібліятэкі,

каб у тых, хто застаўся, расплюшчылася трэцяе вока.


У гэтым цымус жыцьця пад сузор’ем сахі й касы –

ты ня пэўны ні ў чым і адно толькі ведаеш пэўна:

нельга зьвезьці з сабой краіну (палі, лясы)

кантрабандай памерам зь яйка чорнага пеўня.


І ты ведаеш: варта напружыць унутраны слых,

як патрэскваньнем шкарлупы запульсуюць скроні.

Цмокі хутка вылупяцца; хутка яны здрадзяць тых,

хто паіў малаком са спраглай кляйнотаў далоні.


І калі пацямнее неба ў тым, што на астралягічных мапах

фігуруе як дом, дзе ўзыходзіць зорка Вэнэра,

гэта значыць – нашыя цмокі лятуць на нераст,

несучы гасьцінцы ў пакрытых лускою лапах.


Ты чакаеш; ты паліш агні; ты начуеш на ходніку,

вызваляеш пад іх пасадку дзьве паласы кальцавой.

Будзь пільны; старайся роўна трымаць паходні,

калі прызямляецца твой.


  М. Мартысевіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 15.02.2010