Эх, скручу я дудку!
Такое зайграю,
Што ўсім будзе чутка
Ад краю да краю!..
Франьцішак Багушэвіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Ружавеюць ядвабныя цені,

Лёгкай стужкаю сьцелецца дым...

Толькі сны ды ланцуг летуценьняў –  

Вось што будзе са мной назаўжды.


Як шалёная птушка свабоды,

Ты ляціш, за аблокі бялей,

Хоць крывавы адбітак заходу

На тваім застаецца крыле.


Так, нічога цяпер не паправіць:

Паляцела ты, зьнікла, сышла.

А ў нябёсах – на доўгую памяць

Незгасальны праменьчык сьвятла...


10.II.2010.  А. Арцёмаў

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 10.02.2010