Сьпяваці, і з часам, у добрую пору,
Выклікаць водклік у сонным сяле...
Ўсю Беларусь – неабнятну, як мора,
Ўбачыць у ясным, як сонца, сьвятле.
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Я шчасьлівы сёньня, як ніколі;

Шчасьце хмелем пеніцца праз край.

Толькі хтосьці шэпча мне: “Паволі!

Ты зьнячэўку шчасьця не спужай!

 

Вельмі цяжка, горна і балюча

Атрымаць бязьлітаснае ‘Прэч!’:

Сотні дзідаў, войстрых і калючых,

Могуць душу пацягнуць на грэх.

 

А ці помніш? Сэрцам сваім чыстым

Ты кахаў калісь (і ці адну?!)

Заміж хмелю радасьці іскрыстай

Выпіваў ты горыч і ману.”

 

Вось затым я гэтакі халодны

І закуў пачуцьці ў ланцугі,

Каб яны ракою паўнаводнай

За свае ня вышлі берагі.

 

Але я шчасьлівы, як ніколі,

Шчасьце хмелем пеніцца праз край.

Што пачуцьцям не даю я волі,

Сёньня ты мяне не даракай.


8.VI.1946 г.  Я. Золак

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 22.06.2009