Прыгажосьць існуе па-за межамі зроку,
Прыгажосьць існуе па-за межамі часу...
Скараціўшы адлегласьць у некалькі крокаў -
Нашы вочы і рукі застаюцца сам-насам.
Віка Трэнас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Прыйшла... Зь вясёлаю усьмешкай

Мае кранула валасы,

І зазьвінелі ў маім сэрцы

Званочкі шчасьця і красы.

 

Прыйшла й вясну мне падарыла.

Хоць за вакном зіма і стынь,

Сьмяюцца ў пацерках іскрыстых

Шыпшыны пышныя кусты.

 

Пайшла... пакінула надоўга

Зьвінець вясну ў маёй душы.

Ні злыя людзі, ні завеі

Ня змогуць звон той заглушыць.


26.XII.1945 г.  Я. Золак

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 22.06.2009