Не бядуй, што сьнег халодны
Скрые землю ад вачэй:
Не загіне край твой родны
У тэй цемені начэй!
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

На сэрца зноў туга апала,

Як на траву зь нябёс раса.

Кахала ты, ці не кахала, –

Не адкажу сабе і сам.

 

Відаць, я марна думкі песьціў,

Дарэмна мары-крозы ткаў.

Хацеў я жыць каханьня песьняй,

Але адказу не спаткаў.

 

Таму ізноў туга апала,

Як на траву зь нябёс раса.

Кахала ты, ці не кахала, –

Не адкажу сабе і сам.


17.II.1946 г.  Я. Золак

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 22.06.2009