Няхай абрынецца сьвятло,
Няхай раскрые змову ночы,
Каб беспрытульным стала зло,
Якое наш падмурак точыць.
Юлія Новік
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ПРЫЗНАНЬНЕ

Не магу я табе абяцаць

Горы скарбаў, малочныя рэкі.

І каханьне да скону, навекі

Не магу я табе абяцаць.

 

Многа горычы, крыўды зазнала

Маё беднае сэрца ў жыцьці.

Дык ці-ж можа каханьне цьвісьці,

Калі горычы сэрца зазнала?

 

Як і кожны сьмяротны зь людзей,

Я і ў горы меў шчасьця хвіліны;

І аб іх я жыву успамінам,

Як і кожны сьмяротны зь людзей.

 

У жыцьці я паслушны і шчыры

І лагодны, як водблеск зары.

А ня хочаш мне ласкі дарыць, –

Адыйду я, паслушны і шчыры.

 

Не пакрыўджуся я, не заплачу,

Калі ўцьвеляць душу яшчэ раз.

Каб у сэрцы агонь не пагас,

Не пакрыўджуся я, не заплачу.


16.I.1945 г.  Я. Золак

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 22.06.2009