Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага яснага дня.
Паглядзі, як усход разгараецца,
Колькі ў хмарках залётных агня.
Максім Багдановіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ЖЫЦЬЦЁ – ВАР’ЯЦТВА

Жыцьцё – найбольшае вар’яцтва,

І той вар’ят, хто ‘шчэ жыве.

Нашто-ж аберучкі трымацца

За гэты прасьмярдзелы сьвет?

 

Парваць жыцьцё раз назаўсёды –  

Ня бачыць зьдзеку і маны.

Няхай апошні раз адзвоняць

Па мне хаўтурныя званы.

 

Ня лейце толькі сьлёз над трупам;

Вы труп ня здольны ажывіць,

Ды й вам сьляза не дапаможа...

Дык лепш – душою не крывіць.

 

Жыцьцё – найбольшае вар’яцтва,

Прытулак злосьці і маны.

Парву жыцьцё; няхай адзвоняць

Па мне апошні раз званы.


2.VI.1946 г.  Я. Золак

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 22.06.2009