Магутны Божа! Ўладар сусьветаў,
Вялізных сонцаў і сэрц малых,
Над Беларусяй ціхай і ветлай
Рассып праменьне Свае хвалы...
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Сумна мне з табою, Янка Золак,

Каратаць бязрадасныя дні,

Завіваць, плясьці у сорак столак

Дум сваіх, жаданьняў ніць.

 

Ты ня здолен сэрца мне і душу

Абагрэць пяшчотаю, цяплом.

Тваіх думак песенныя грушы

На зямлю асыпалі свой плён.

 

Напаіў ты песьні горкаю атрутай,

Апавіў пялёнкаю тугі,

Патаптаў бяз жалю сваю руту,

Здрасаваў жыцьцёвыя лугі.

 

Дык навошта-ж віць у сорак столак

Ненадзейных думак-мараў ніць?

Сумна мне з табою, Янка Золак,

Каратаць бязрадасныя дні.


21.XI.1945 г.  Я. Золак

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 22.06.2009