У Беларусі – ясныя вочы,
Многа любові ў грудзях:
Звонкае поле, звонкія сосны,
Звонкі і сонечны шлях.
Пятрусь Броўка
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Балаты на хаду асушылі,

Як вітальную чашу, да дна.

Перацялі лясам сухажыллі –

Перспэктыва далёка відна.


Зім сьняжыстых апошніх спадкі –

Гурбаў мэндлікі без каласкоў.

На падталы асфальт курапаткі,

Як з блакады,

Выходзяць зь лясоў.


Дзе квактух лесавых асьцярога?

Дзе рассыпаны жар журавін?

Шынамі зашаптана дарога.

Мчыць уссмылены статак машын.


Ні саней, ані сена трушыны,

Ані згубленай торбы з аўсом.

Ахінуў

Сум галодны птушыны

Дым

Цяжкім ад бэнзіну крысом.


Хіба ў госьці да казкі

Прасіцца:

Там на ўхабах падскоквае воз,

Там частуецца рыбай лісіца,

Там у згубленай торбе авёс.


  Р. Барадулін

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 09.02.2010