Эх, скручу я дудку!
Такое зайграю,
Што ўсім будзе чутка
Ад краю да краю!..
Франьцішак Багушэвіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

АБ ДЗЯЎЧЫНЕ

Аб дзяўчыне яшчэ не пяяў,

Бо дагэтуль ня знаў ўсіх прынад,

Сёньня йдзе ў думку шмат новых зьяў,

Дык і ў песьні па-новаму лад.


Маладую дзявочу красу

Не змалюеш, ня сьпішаш пяром...

Бо хто ж летню змалюе расу,

Сьпіша хто птушын шчэбет і гром?


I я толькі яе хараству,

Як умею, аддам песьняй дань...

Прытупіў сэрца я аб жарству

Год цяжкіх, што мінулі, як здань.


Вось яна – цуд-дзяўчына мая,

Нібы казкі чароўнай жар-цьвет!

Я шапчу ёй: – Зірні, паспрыяй!

Дык куды?! Іншы сьніцца ёй сьвет.


Вочкі спусьціць на грудкі, на дол, –

Так ідзе і набок не зірне,

А прывабны прыпол і падол,

Аж сьмяюцца зь мяне, да мяне!


Яе сонца ад ног да калень,

Ад калень да грудзей і да губ

Атуляе ў пяшчотны прамень,

Бы спраўляе заручыны-шлюб.


Я гляджу, сам ня свой, як у сьне,

Цень на сэрцы, у думках імгла...

Ці была тут дзяўчына, ці не?.. –

Яна ўпобачкі з сонцам пайшла!


1926  Я. Купала

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 08.02.2010