Сьпяваці, і з часам, у добрую пору,
Выклікаць водклік у сонным сяле...
Ўсю Беларусь – неабнятну, як мора,
Ўбачыць у ясным, як сонца, сьвятле.
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ВОБМАЦКАМ

Хаджу я вобмацкам, блукаю

Ў густой і прыкрай цемнаце.

Хоць не згубіў што, а шукаю,

І штось душу маю гняце.

 

Няўжо-ж я мушу век пакуту

Цярпець у страшных ланцугох?

Пячэ нутро маё атрута,

І галава – бы ў абцугох.

 

Мяне пужае нават ціша,

Трызьненьне хворай галавы,

Ці шэлест-грай халодных мышаў

Каля ракі ў кустох травы.


14.VIII.1946 г.  Я. Золак

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 22.06.2009