Беларусь, Беларусь... гэтых слоў
Пойме музыку, хто ўсёй душой
І магутны, тужлівы іх зоў
Зловіць думкай сваёй жывой...
Уладзімер Жылка
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

НЕДАСЛАНЫ ЛІСТ

О тата родны! Мама дарагая!

Нашто, няшчасны, я прышоў на сьвет?

Чаму яшчэ ў юнацкім маю

Апаў-асыпаўся жыцьцёвы цьвет?

 

За грэх які я змушан сяньня

На лёс цяжкі, суворы наракаць,

І ў чужыне, у роспачы выгнаньня

Вясны чужое росквіт сустракаць?

 

Ня знаю я, што вам пісаць аб долі

Маёй, знаёмых і сяброў...

Прад намі – разьляглося поле,

А мы – за дротам лягероў.

 

Жыцьцё сабачае... Нібы ў палоне...

Яда – “ґемюзэ” (бручка) на штодзень,

Дый той так мала, што ўжо сёньня

Не чалавек я – толькі цень.

 

Нуда мне сушыць розум; сэрца

Смыліць тугой аб доме і аб вас.

Няўжо мне з вамі болей не сустрэцца?

Няўжо прамень надзеі згас?

 

О, цяжкі лёс! Такія мукі!

Як перажыць, як перажыць?!

Калі-ж суціхне боль разлукі,

Што рэжа сэрца, як нажы?

 

О тата родны! Мама дарагая!

Праз дрот кардонаў, празь лясы,

Што у няволі дагарае,

Цалуе вас выгнанец-сын.


5.VI.1945 г.  Я. Золак

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 22.06.2009