Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага яснага дня.
Паглядзі, як усход разгараецца,
Колькі ў хмарках залётных агня.
Максім Багдановіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

СЭРЦУ

Беднае сэрца, чаго ты жадаеш?

Беднае сэрца, куды ты імкнеш?

Часта журбою мяне спавіваеш,

Часта хвалюеш мяне.

 

Часта хвалюеш мяне ты да болю...

Што-ж мне рабіць у нягодзе такой?

Чым я цябе, маё сэрца, здаволю,

Дзе я знайду супакой?

 

Дзе я знайду супакой на хвіліну?

Пэўна ня тут, у чужой старане...

Можа я разам з табой не загіну?

Ты на Радзіму імкнеш?


16.II.1945 г.  Я. Золак

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 22.06.2009