Не расшчодрыцца,
Не раздабухаецца –
Вёска скупая,
У ногі нікому ня бухаецца,
Піцуе зь відна да відна,
Вайна не вайна –
Вёска не адступае,
Адступаць няма куды.
Прымакамі
Урадлівыя дні з праснакамі,
З прысмакамі.
Спрадвеку драўляная,
Як і дрэвы, ў зямлю ўрасла.
Жыве яна
З хлебадайнага рамяства.
Не да прыхарошваньня,
Не да хараства!
У вёскі такая
Сялянская ўхватка:
I пральля, і ткальля,
Ратайка й салдатка.
Град бобам,
Пот – градам.
Травеюць грады.
Пакуль з горадам
Грані сьціраюцца,
Прахопліваецца ўраньні –
Да цямна стараецца.
|
|