Не бядуй, што сьнег халодны
Скрые землю ад вачэй:
Не загіне край твой родны
У тэй цемені начэй!
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

НАШЫМ ВОРАГАМ

Памяці змагароў-патрыётаў  

В. Іваноўскага і Ў. Казлоўскага


Чаго вам хочацца, сатрапы?                    

Нашто вам трэба наша кроў?

Нашто рвяцё агіднай лапай

З кагорты нашай змагароў?

 

За што вы помсьціце, скажэце?!

Хіба за тое, што яны

Вучылі як жывуць на сьвеце

Бяз крыўды, зьдзекаў і маны?

 

Няўжо вы хочаце наганам

Спыніць за Бацькаўшчыну рух,

Сваёю сілаю паганай

Здушыць крывіцкі вольны дух?

 

Няўжо вы хочаце прымусьць

Крывіцкіх доблесных сыноў

Зрачыся Маці-Беларусі

Й надзець ланцуг няволі зноў?

 

Ня ўдасца вам, забойцаў зґрая,

На Беларусь надзець хамут!

Вам не гуляць у нашым краі,

Ня цешыць сэрца звонам пут!

 

Дарэмны вашы намаганьні:

Жыў беларус і будзе жыць!

Ён сам здалее у змаганьні

Свой шлях да волі пралажыць!

 

Вы не спужаеце нас болей

Пагрозай сьмерці з-за вугла;

І, шлях цярэбячы да волі,

Мы зьнішчым вас усіх датла.

 

Надыйдзе грозны час расплаты!

За кроплі нашае крыві, –

Ня хопіць вам, забойцы-каты,

Ўсёй вашай чорнае крыві.


14.XII.1943 г.  Я. Золак

вэрсія для друку

Адзнакi: 6.0 /1 Водгукі(0)
Дадаў PL 19.06.2009