О любоў мая, Беларусь!
Над туманным начным стаўком
Пралятае самотная гусь,
Разразаючы люстра крылом...
Уладзімір Караткевіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ГРАМАДА ЗОРАК «КАРОНА»

Бог Апалон з галавы зьняў карону і кінуў у неба.

Ў сьветлым паветры яна пралятае; вагнямі малымі

Робяцца ў ёй на ляту ўсе каменьні каштоўныя. Ў небе

Быццым карона жа між на каленях стаячага Нікса

І паміж Цмока яна, затрымаўшыся, блешча на мейсцы.


(з Авідзія)


1911–1912  М. Багдановіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009