Прыгажосьць існуе па-за межамі зроку,
Прыгажосьць існуе па-за межамі часу...
Скараціўшы адлегласьць у некалькі крокаў -
Нашы вочы і рукі застаюцца сам-насам.
Віка Трэнас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Рыжым купалам трываліцца зара,

туманы ўліваюцца ў разоры,

хустку досьвітку накідвае гара,

маналёг апошні шэпчуць зоры.

Напаўзае цёплы ранак на крыжы.

У траве з дрыготкаю расою

ловіць лугавыя міражы

сьветлы хлопчык бацькавай касою.


2001  В. Кустава

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 03.02.2010