Вечар на захадзе ў попеле тушыць
Кучу чырвоных кавалкаў вугля;
Ціха ўсё; вецер лістка не зварушыць,
Не скалыхнуцца ні траўкай паля...
Максім Багдановіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Адну я знаю на ўсіх чыгунках

станцыю – «Кипяток»,

у дно вядра там зацокае гулка

струменю гарачага капыток.

Глынеш – і ў горла  

                                вострыя кіпцікі

адразу запусьціць  

                             сярдзіты кіпецень.

Ты яму нешта шэпчаш на вуха –

ласкава дзьмухаеш, –

слухае,  

           але адразу ня хоча мякчэць,

драпае яшчэ,

кіпцікі ўсё ж хавае

і, урэшце, так лагаднее,

што гатоў замурчэць.

Апошні глыток –

і шлях вясёлы...


Дакладную рыфму

абкатваюць колы:

         капыток-кіпяток,

         капыток-кіпяток,

                    кіпяток,

                    кіпяток,

                    кіпяток...


  Р. Барадулін

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 03.02.2010