О любоў мая, Беларусь!
Над туманным начным стаўком
Пралятае самотная гусь,
Разразаючы люстра крылом...
Уладзімір Караткевіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Мір гэтаму дому,  

Дзе шчасьце мы бачылі ўсе...  

Вецер шматкі саломы  

Па мокраму сьнегу нясе,  

Дожджык імжыцца ціхі  

(Вясковы вячэрні час),  

Карова з добрымі ўздыхамі  

Глядзіць з-за сена на нас;  

Курка з цёплага поклада  

Кудахча, бы знесла сусьвет...  

Прытульны, добры і цёплы  

Наш беларускі сьвет.  

Садок да рачулкі зьбягае,  

Хатка глядзіцца ў плёс.  


..................................


Арлы на сьвет вылятаюць  

З такіх менавіта гнёзд.


1957  У. Караткевіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 22.01.2010