Вечар на захадзе ў попеле тушыць
Кучу чырвоных кавалкаў вугля;
Ціха ўсё; вецер лістка не зварушыць,
Не скалыхнуцца ні траўкай паля...
Максім Багдановіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ГАДЫ ПРАМІНАЮЦЬ

Гады прамінаюць, віхраць у прасторы;

Адтуль ім звароту няма.

Які  зь іх шчасьлівы, няшчасны каторы, –

Ня знае мо’ й доля сама.

 

А кожны з нас хоча і шчасьця, і волі,

І кожнаму хочацца жыць.

Ды толькі патрэбна жаданую долю

У жорсткім змаганьні здабыць.

 

Шчасьлівую долю ня кожны знаходзіць,

Ня кожны, што хоча яе.

Жывым із змаганьня мацьнейшы выходзіць

І гімн перамозе пяе.

 

Гнілое, благое  і слабае духам

Загіне і згубіць сьляды;

Зьмянецца, як пыл у часы завірухаў,

І новае ўстане тады.  

 

Дык хай сабе годы лятуць у прасторы,

Зьмяняючы крокі падзей.

Які зь іх шчасьлівы, няшчасны каторы, –

Залежыць ад нас, ад людзей.


1.VI.1943 г.  Я. Золак

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 17.06.2009