Адзінай мэты не зракуся,
І сэрца мне не задрыжыць:
Як жыць – дык жыць для Беларусі,
А без яе – зусім не жыць.
Ларыса Геніюш
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

І зашумяць асіны над ракою,  

І будуць сьветлымі улетку дні,  

І зацьвітуць на скалах над вадою  

Спакойныя купальскія вагні.  


Як знак таго, што ўсё мінае ў сьвеце,  

Сарве іх шэрань прагнаю рукой,  

І толькі ты адна ва ўсім сусьвеце  

Навекі застанешся маладой.


1954  У. Караткевіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 22.01.2010