Гудам-звонам срэбна-медным
Звоняць звоны на званіцы.
Звоняць звоны ў час дзяньніцы,
Надвячэр’ем ясна-бледным...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

НОВАЙ ДАРОГАЙ

Новай дарогай іду, пазіраю

Сёньня вясёлы і горды.

Вецер прынёс мне з далёкага краю

Песьні вясновай акорды.

 

Сэрца мне поўняць мэлёдыі, гукі

Самі складаюцца песьні;

Ведаю: Край мой пазбаўлены мукі,

Нанава заўтра ўваскрэсьне.

 

Край дарагі мой упэўнена будзе

Долю сваю будаваці...

Краю радзімы! Гаротныя людзі!

Нельга пра вас не сьпяваці!


3.XI.1941 г.  Я. Золак

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 17.06.2009