Прыгажосьць існуе па-за межамі зроку,
Прыгажосьць існуе па-за межамі часу...
Скараціўшы адлегласьць у некалькі крокаў -
Нашы вочы і рукі застаюцца сам-насам.
Віка Трэнас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Беларусь мая

ў засьнежанай прыгажосьці.

Палі твае белыя

чыстым крышталем блішчаць.

Ды не чуваць вясёлай песьні

жаўрука,

толькі цьвіньканьне сініц...

Яны малыя,

ім халодна тут, –

але ўсё ж нікуды не адлятаюць:

вельмі адданыя сваёй радзіме

гэтыя малыя птушачкі...


25.II.1994.  В. Кустава

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 21.01.2010