Не бядуй, што сьнег халодны
Скрые землю ад вачэй:
Не загіне край твой родны
У тэй цемені начэй!
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Я пасею песьні

На радзімых гонях,

Можа яны ўзыйдуць,

Зь ветрам загамоняць;

 

Зашумяць, як жыта

Буйнае калосьсем;

Загудуць мо’ ў небе

Сьпевам-сугалосьсем;

 

Новаю пагудкай

Зазьвіняць-заграюць

Пра жыцьцё і дзеі  

Дарагога Краю.

 

Як узыйдуць песьні

На радзімых нівах,

Паляціць над сьветам

Голас іх шчасьлівы;

 

Мо’ пачуюць гуд іх

У вякох народы

У праменьнях сонца

Радасьці і згоды.

 

Буду сеяць песьні

На радзімых гонях,

Хай цьвітуць, красуюць

І нуду прагоняць;

 

Хай ляцяць іх тоны,

Як у небе гусі,

І пяюць аб долі  

Маці-Беларусі.


6.VI.1942 г.  Я. Золак

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.06.2009