Сьпяваці, і з часам, у добрую пору,
Выклікаць водклік у сонным сяле...
Ўсю Беларусь – неабнятну, як мора,
Ўбачыць у ясным, як сонца, сьвятле.
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ДА ЛІРЫ

Ты чаго сумуеш,

Ліра песьнярова?

Ці ты гора чуеш,

Ці мо’ нездарова?

 

Кінь журыцца, ныці,

Засьпявай вясёла,

Як у сьпелым жыце

Наліваны колас!

 

Засьпявай, сяброўка,

Аб каханым краю,

Як пяе салоўка

На сьвітаньні ў гаю!

 

Рассыпай навокал

Трэлі дзіўных тонаў,

Каб пайшлі у сокі

Нівы і загоны!

 

Дык-жа кінь журыцца,

Песьнярова ліра,

І нахай срабрыцца

Сьмех вясёлы шчыра!


16.V.1942 г.  Я. Золак

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.06.2009