Прылятае зь вясной лёгкакрылай
Сонцавейнае радасьці зьніч.
Я выходжу, каб песьняю шчырай
Прывітаць нашы новыя дні.
Над маёю Радзімай прадвесьне
Рассыпае пяшчотаў цяпло.
І цьвітуць мае звонкія песьні
Каляровай вясёлкаю слоў.
Жаўруковымі песьнямі звоніць
Маладая вясновая даль.
Усьміхаецца ласкава сёньня
Нам бяздоннага неба крышталь.
Абагрэтая ласкаю шчырай,
Мкнецца ў далі дарога жыцьця...
Так і хочацца звонкаю лірай
Сеяць песьні па краю наўсьцяж.
Так і хочацца мне, каб сягоньня
Васілёчкамі песьні цьвілі,
Каб луналі над цёплым улоньнем,
Абагрэтае сонцам, зямлі.