Няхай абрынецца сьвятло,
Няхай раскрые змову ночы,
Каб беспрытульным стала зло,
Якое наш падмурак точыць.
Юлія Новік
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Часам стане сумна дужа...

Каб разьвеяць гэты сум,

Паплыву я, мілы дружа,

На чаўне шчасьлівых дум.

 

Паплыву я у краіну,

Шчасьця поўную й красы,

Каб сьпяваць, а сум свой кінуць  

На сухія верасы.

 

Дык плыві са мною, дружа,

На чаўне шчасьлівых дум;

Хай віхры над намі кружаць,

Разганяюць песьняй сум!


20.IX.1942 г.  Я. Золак

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.06.2009