О любоў мая, Беларусь!
Над туманным начным стаўком
Пралятае самотная гусь,
Разразаючы люстра крылом...
Уладзімір Караткевіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Сны мае – зламаныя рыфмоўкі.

Два радкі... Шматкроп’е – і абзац.

Вобразы, як божыя кароўкі  

Новым танцам зноў шукаюць пляц.


Я шапчу. Пускаю іх на неба –

Хай лятуць, бо там чакае Бог.

Прамаўчу, што Ты мне сёньня трэба.

Адпусьціў. Трымаць Цябе ня змог.


  З. Арцюх

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 19.01.2010