О любоў мая, Беларусь!
Над туманным начным стаўком
Пралятае самотная гусь,
Разразаючы люстра крылом...
Уладзімір Караткевіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Напіша восень да каханьня ліст,

А потым скіне на зямлю нясьмела.

Схавае ў сьмецьці вецер-эгаіст,

Каб сэрца восені зімой хварэла.


Я буду ведаць: лістападам сьлёз

Зіма ў тэатры атрымала ролі.

На жаль, яны сыграныя ўсур’ёз

І восень нашу не вярнуць ніколі.


  З. Арцюх

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 19.01.2010