Беларусь, Беларусь... гэтых слоў
Пойме музыку, хто ўсёй душой
І магутны, тужлівы іх зоў
Зловіць думкай сваёй жывой...
Уладзімер Жылка
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

РУБАІ

* * *


Мы пясчанай завеі разгадвалі чары,

Як глыталі пясок у палоне Сахары.

Мы шукалі аазіс з жывою вадой,

Што заўсёды зьдзяйсняе найсьветлыя мары.


* * *


І сустрэне мяне Касабланка.

А дзяўчына адна, мараканка,

Мне раскажа пра цуда-Сахару.

І прабуду я зь ёй да сьвітанку.


* * *


Непаўторная ў Фесе Медзіна

І мячэці... І кліч муэдзіна

Мусульман на малітву зьбірае.

Да ад’езду з Магрыба гадзіна.


  З. Арцюх

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 19.01.2010