Няхай абрынецца сьвятло,
Няхай раскрые змову ночы,
Каб беспрытульным стала зло,
Якое наш падмурак точыць.
Юлія Новік
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ДА БЯРОЗЫ

Не сумуй, бялявая бяроза,

            Не сумуй!

Не ўсыпляй ты мары-крозы

            На зіму!

 

Хоць ня вернем дагарэўшых вёсен

            Мы ізноў, –

Нам натчэ надзея кросен  

            Пра любоў.

 

Пачуцьця ня зможа сівер-скруха

            Нам зглуміць,

І зіма ў бялюткім пуху

            Адшуміць.

 

Мы з табою радасьць напаткаем

            Не адну

Ды сугучна засьпяваем

            Пра вясну.

 

К нам вясна у кветкавым убраньні

            Прыдзе зноў;

Зноў к нам вернецца каханьне  

            І любоў.


18.X.1941  Я. Золак

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.06.2009