Дык жа знайце, чаго б я хацеў,
Аб чым думачкі толькі мае:
Каб мой люд маю песьню запеў
I пазнаў, аб чым песьня пяе!
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

СПРАЎДЖАНЬНЕ СНУ

Ішлі насустрач ваданосы.

У іх спытаўся пра Цябе.

Яны сказалі Ты ня ў Фесе,

Нам нельга бачыцца. Харам.


Сказалі й зьніклі ў лябірынце

Медзіны Феса. Я стаяў

І слухаў голас муэдзіна,

Які душу да сьлёз крануў.


... Празь дзень купіў сабе бабушы

І ў месца сноў усё ж пайшоў,

Каб назаўсёды разьвітацца

З прыдумкай яркаю. А там


Чакала Ты мяне самотна.

Ты верыла, што я прыду.

І нашы сэрцы засьпявалі

Лірычнай песьняю пяшчоты.


  З. Арцюх

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 19.01.2010